У Менску прэзэнтавалі «Час сэканд-хэнд» па-беларуску

Прэзэнтацыя перакладу «Час сэканд-хэнд»

18 лютага цягам дзьвюх гадзінаў ў менскай крэатыўнай прасторы «Цэх» праходзіла сустрэча зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч і прэзэнтацыя яе кнігі «Час сэканд-хэнд. Канец чырвонага чалавека».
На беларускую мову кнігу пераклалі Валеры Стралко і Ціхан Чарнякевіч. Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у сэрыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка». Як адзначыў старшыня саюзу Барыс Пятровіч, пераклад быў зроблены вельмі апэратыўна, прыблізна за 2,5 месяца.

На сустрэчу зь пісьменьніцай ў «Цэх» прыйшло каля 200 чалавек, сярод якіх былі вядомыя дзеячы беларускай культуры, а таксама маладыя паэты і рэжысэры. Аўдыторыя актыўна задавала Сьвятлане Алексіевіч пытаньні пра цяперашнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі, кіеўскі майдан, мастацкі вымысел, патрыятызм, узаемадачыненьні з героямі і беларускую мову.

Падрабязьней пра зьмест гутаркі з намінанткай ад Беларусі на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч — заўтра на нашым сайце.