Амэрыканец навандаліў на мільён даляраў у абарону мясцовага мастацтва

Кітайскі мастак Ай Вэйвэй

Супраць амэрыканскага мастака дамініканскага паходжаньня Максіма Камінэра вылучылі крымінальныя абвінавачаньні пасьля таго, як ён наўмысна разьбіў на выставе ў Маямі ў нядзелю вазу кітайскага мастака-дысыдэнта Ай Вэйвэя.
Музэй ацаніў вазу, вырабленую каля 2 тысяч гадоў таму ў часы дынастыі Хань, і пафарбаваную Ай Вэйвэем, на мільён даляраў.

Паводле паліцыі Камінэра заявіў сьледчым, што разьбіў вазу на знак пратэсту супраць таго, што на выставе дэманстравалі творы замежных, а не мясцовых мастакоў. Як піша агенцтва Associated Press, Камінэра пагражае да пяці гадоў зьняволеньня.