У Казахстане затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць дэвальвацыі (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Затрыманьні ў Казахстане

У цэнтры Алматы праходзіць мітынг з патрабаваньнем вырашыць сацыяльныя праблемы, выкліканыя дэвальвацыяй мясцовай валюты — тэнге.

Дзясяткі чалавек сабраліся на плошчы Рэспублікі каля манумэнта Незалежнасьці. Затрыманыя трое актывістаў.

У суботу ў Алма-Аце больш за сто чалавек удзельнічалі ў аналягічнай акцыі. Каля трыццаці дэманстрантаў былі затрыманыя, большасьць атрымалі адміністрацыйныя штрафы.

Нацыянальны банк Казахстана 11 лютага вырашыў адмовіцца ад падтрыманьня абменнага курсу тэнге і скараціць ўмяшаньне ў працэс яго фармаваньня.

Па сутнасьці, пасьля масавых выступленьняў казахскай моладзі ў 1986, рэха якіх закранула ўвесь СССР, гэта другі падобнага маштабу пратэст. Першы адбыўся ў 2011 годзе ў г. Жанаозене, прычым дэманстрацыя звольненых нафтавікоў была расстраляная.


чытайце таксама:

У Казахстане масавыя пратэсты з нагоды 20% дэвальвацыі