ЗША заклікаюць стварыць шматпартыйны ўрад ва Ўкраіне

Дзень сьвятога Валянціна на Майдане

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне затрыманых удзельнікаў пратэстаў і рашэньне апазыцыі пакінуць захопленыя ўрадавыя будынкі. З такой заявай выступіў у пятніцу дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

У якасьці меры ўмацаваньня даверу ўкраінскія ўлады, на думку ЗША, павінны спыніць перасьлед, арышты і крымінальныя справы супраць дэманстрантаў і актывістаў, удзельнікаў Эўрамайдану.

ЗША выказваюць вялікую занепакоенасьць з нагоды пагроз у адрас недзяржаўных арганізацыяў, якія падтрымліваюць Майдан.

Наступным крокам у працэсе дээскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне, гаворыцца ў заяве дзяржаўнага дэпартамэнту, павінна стаць «фармаваньне шматпартыйнага тэхнічнага ўраду, які валодае рэальнымі паўнамоцтвамі, здольнага ўзяць на сябе адказнасьць за тое, што адбываецца, ўраду, які можа заваяваць давер ўкраінскага народа і аднавіць палітычную і эканамічную стабільнасьць у краіне».