Помста за блогі. Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.

Сярод тэмаў:

Міліцыя зьбіла менскага інваліда Віктара Шаршуна за тое, што вывесіў на бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Пасьля зьбіцьця інваліда шпіталізавалі

Судзьдзя Ашмянскага раённага суду Тацяна Емельяновіч вынесла рашэньне пра рээкспарт кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай» назад у Літву

Пракуратура Бабруйску распачала крымінальную справу супраць блогера Алега Жалнова, які пісаў пра парушэньні закону з боку супрацоўнікаў міліцыі

Апытаньне ў Гомелі: Ці дапаможа беларускім спартоўцам у Сочы асабісты інструктаж Аляксандра Лукашэнкі

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.