Януковіча запрасілі на Эўрамайдан (фота, відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Народнае веча на Майдане

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбылося дзясятае Народнае веча. Паводле розных ацэнак, на Эўрамайдане прысутнічалі ад 30 да 100 тысячаў чалавек.

Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко са сцэны заклікаў прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча прыйсьці ў наступную нядзелю на Эўрамайдан, каб правесьці зь ім публічныя дэбаты.

У сваю чаргу лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк заявіў, што золатавалютныя рэзэрвы Нацыянальнага банка Украіны хопіць максымум на два месяцы і назваў перамоўны працэс з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам «зацягваньнем часу».

Народнае веча скончылася выкананьнем Дзяржаўнага гімну.

Юбілейнае дзясятае Народнае веча ў Кіеве



Эўрамайдан: Народнае веча 9-га лютага