Расея: У храме застрэлілі двух чалавек

У Паўднёва-Сахалінску ўзброены мужчына адкрыў стральбу ў галоўным саборы Паўднёва-Сахалінскай і Курыльскай эпархіі.
Ад атрыманых раненьняў на месцы памерлі манашка Людміла (Прашнікава) і вернік. Яго асоба вызначаецца. Шэсьць чалавек, па папярэдніх дадзеных, атрымалі раненьні.

Нападніка затрымалі на месцы, яго імя не называецца. Таксама пакуль няма інфармацыі аб магчымых матывах злачынства.