У Маскве мітынг супраць абмежаваньняў у інтэрнэт-гандлі

Пошта Расеі

Сёньня ў Маскве на Балотнай плошчы адбываецца ўзгоднены з уладамі мітынг супраць абмежаваньняў у інтэрнэт-гандлі.

Арганізатары акцыі маюць намер выказаць пратэст у сувязі з плянамі ўраду ўвесьці 30-працэнтны падатак на купленыя праз інтэрнэт замежныя тавары коштам больш за 150 эўра. У цяперашні час такія мыты ўжываюцца пры закупцы тавару коштам больш за адну тысячу эўра.

У праекце рэзалюцыі мітынгу, апублікаваным у «Фэйсбуку», зьмяшчаецца заклік да адстаўкі міністра фінансаў, кіраўніка Фэдэральнай мытнай службы і ўсяго кіраўніцтва Пошты Расеі.