У Кіеве пікетуюць украінскі КДБ

Як перадае Інтэрфакс, пратэстоўцы патрабуюць ад кіраўніцтва ведамства разабрацца «з сэпаратысцкімі заявамі Вярхоўнага Савету Крыма», выкраданьнямі людзей, а таксама з палітычна матываваным перасьледам апазыцыянэраў. Актывісты трымаюць у руках дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны, а таксама партыйныя сьцягі партый «Бацькаўшчына», «УДАР» і «Свабода».

МУС Украіны паведаміла, што ў сувязі з выбухам у Доме прафсаюзаў у чацьвер, у выніку якога два чалавекі атрымалі раненьні, пачатая крымінальная справа. Паведамляецца, што выбух адбыўся, калі адзін з пацярпелых адкрыў скрынку з надпісам «лекі».