Пракурор патрабуе 15 гадоў за забойства лучніцы

На судзе ў справе Ганны Сярдзечкінай

Пракурор просіць 15 гадоў пазбаўленьня волі для абвінавачанага ў забойстве менскай лучніцы Ганны Сярдзечкінай. Вырак па гэтай справе суд абвесьціць 11 лютага.
15 гадоў пазбаўленьня волі — гэта максымальны тэрмін, прадугледжаны артыкулам, паводле якога былому мужу забітай Канстанціну Казлову прад’яўленае абвінавачваньне.

Адвакат абвінавачанага падчас спрэчак папрасіў суд прызначыць «справядлівае пакараньне». У сваім апошнім слове ў судзе Заводзкага раёну Менску абвінавачваны таксама папрасіў справядлівага пакараньня, раскаяўся ў зьдзяйсьненьні злачынства і папрасіў прабачэньня ў сваякоў і блізкіх Сярдзечкінай.

Абвінавачаны разьлічвае на мякчэйшы прысуд, перадае Інтэрфакс.