Што адбылося ва Ўкраіне ў ноч на панядзелак і што чакаецца днём.
Украінская апазыцыя гатовая сфармаваць новы ўрад, — заявіў Арсеній Яцанюк, кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны у эфіры «5 канала».
Журналісты кіеўскага тэлеканалу «1+1» знайшлі актывіста Майдана, які быў зь Міхаілам у апошнія хвіліны жыцьця і ўсё бачыў на свае вочы.
Дзьмітры Булатаў, лідэр Аўтамайдану, які быў выкрадзены і катаваны за ўдзел у «Эўрамайдане», пакінуў Украіну для лекаваньня за мяжой.
3 лютага Віктар Януковіч выйдзе на працу пасьля хваробы, інфармуе афіцыйны сайт прэзыдэнта Ўкраіны.
Сёньня фракцыі Вярхоўнай Рады будуць працягваць кансультацыі аб выхадзе з крызісу ў сувязі з заўтрашнім адкрыцьцём чарговай сэсіі парлямэнту.
На заклік лідэра апазыцыі Віталя Клічко ў розных гарадах Украіны пройдзе акцыя за мірнае вырашэньне крызісу, вызваленне закладнікаў. Акцыя мае назву «Ня бойся, ты — украінец!», пачатак а 12 гадзіне. Людзі будуць выходзіць на вуліцы з нацыянальнымі сьцягамі.