Апазыцыя гатовая сфармаваць урад і ўзяць усю паўнату адказнасьці за сытуацыю ў краіне, — пра гэта заявіў кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арсеній Яцанюк у эфіры «5 канала».
«Мы дакладна заявілі, што гатовыя сфармаваць урад, якому будзе давяраць народ і зь якім будуць працаваць заходнія партнэры», — сказаў Яцанюк.
Пры гэтым ён выключыў магчымасьць фармаваньня новага Кабінэту міністраў апазыцыяй і Партыяй рэгіёнаў:
«Мы на гэта ня згодныя. Мы самі фармуем ўрад і ў гэтым выпадку бярэм адказнасьць за тое, што адбываецца», — дадаў лідэр фракцыі.
Адказваючы на пытаньне, ён сказаў, што ў выпадку фармаваньня ўраду апазыцыяй першачарговымі рэформамі стануць дэманапалізацыя эканомікі, а таксама рэформы ў энэргетыцы, каб зьнізіць залежнасьць ад імпартных энэрганосьбітаў.
«Мы таксама маем намер пераадолець неверагодную карупцыю, правесьці падатковую і банкаўскую рэформы», — дадаў Яцанюк.
Акрамя таго, паводле ягоных слоў, патрэбная рэформа судовай сыстэмы і праваахоўных органаў:
«Мы прапануем поўную люстрацыю судзьдзяў», — сказаў лідэр фракцыі.
Ён адзначыў таксама, што для падтрымкі рэформаў апазыцыя разьлічвае на крэдыты МВФ, Сусьветнага банка, макрафінансавую дапамогу з боку Эўрапейскага зьвязу, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, прыватных інвэстараў з Эўропы і ЗША.
«Такое крэдытаваньне можа быць толькі пад новы ўрад», — заявіў Яцанюк.