Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Плятформа «Talaka.by» і гурт «ili-ili» праводзяць музычны маратон працягласьцю 12 гадзін, падчас якога выступяць 16 беларускіх гуртоў розных стыляў і кірункаў (J:МОРС, ili-ili, Navi, Naka Piano, Hurma, Нагуаль, Паліна Рэспубліка, Zui, Pukstband, Rahis, BosaeSonca, Pawa, Martin S., SP Kava, ForAboutFrom, Кактэйль Шаляпіна). Месца правядзеньня: крэатыўны цэнтр ЦЭХ (пр. Незалежнасьці, 58, корпус 6). Пачатак: 12.00.
У філіяле Веткаўскага музею ў Гомелі (пл. Леніна, 4; тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамблю, за саборам Пятра і Паўла) адбудзецца майстар-клас беларускіх народных танцаў. Пачатак: 14.30.
Выстава пародзістых сабак і катоў у Палацы спорту ў Менску. Час правядзеньня: 10.00-19.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1717 – прайшоў першы «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, калі пад ціскам расейскага цара Пятра I кароль Аўгуст II прыняў маскоўскія патрабаваньні (вывад саксонскіх войскаў, пашырэньне паўнамоцтваў Сойму і Сэнату, абмежаваньне асабістай улады караля) практычна без адзінага слова.
1919 – пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
1994 – уступілі ў сілу Шэнгенскія пагадненьні, якія прадугледжвалі увядзеньне поўнай свабоды перамяшчэньня грамадзян паміж дзяржавамі-удзельнікамі Эўразьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся:
1913 – Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык.
1931 – Барыс Ельцын, першы расейскі прэзыдэнт.
У гэты дзень памерлі:
1860 – Восіп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўніверсітэту.
1991 – Станіслаў Шушкевіч, паэт, празаік, вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
2012 – Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Жыцьцё — адзіны спосаб
каб абрастаць лістотай,
аддыхвацца на пяску,
узьлятаць на крылах;
быць сабакам,
або гладзіць яго па цёплай поўсьці;
памяшчацца ў падзеях,
губляцца ў краявідах,
шукаць найменшай паміж памылкамі.
Вылучная нагода,
каб помніць цягам хвіліны,
пра што гаварылася
пры пагашанай лямпе;
і каб прынамсі раз
спатыкнуцца аб камень,
змокнуць пад нейкім дажджом,
згубіць ключы ў траве;
і суправаджаць паглядам іскрынку на ветры;
і ўвесь час нечага важнага
ня ведаць».
Віслава Шымборская, «Занатоўка» (пераклад Хрысьціны Граматовіч)