Ужо сёньня, 31 студзеня: адкрыцьцё выставы пра «Вянок» Багдановіча

Максім Багдановіч і ягоны «Вянок». Карціна ў музэі паэта ў Горадні

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск – у Кастрычніцкім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд у справе аб сьмерці пацыенткі «Экамэдсэрвісу» Юліі Кубаравай.

Менск – у канфэрэнц-залі гатэлю «Менск» круглы стол на тэму «Беларускія левыя. Пэрыяд палітычных кампаніяў 2014-2015 гадоў».

Менск – у літаратурным музэі Максіма Багдановіча адкрыцьцё выставы, прысьвечанай 100-м угодкам выхаду зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».

У Кітаі – новы 2014 год паводле кітайскага календара.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1865 – Дзьмітры Мендзялееў абараніў доктарскую дысэртацыю «Аб спалучэньні сьпірту з вадой». Гадавіну гэтага здарэньня расейцы шануюць як неафіцыйны «Дзень нараджэньня расейскай гарэлкі».

1918 – утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Белнацкам – у процівагу ўраду БНР – вёў агітацыйную, культурна-асьветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэньня беларускай савецкай дзяржавы. Ажыцьцяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады.

1957 – у Менску заснаваны Дзяржаўны музэй Беларусі (зараз Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі).

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – беларускі паэт Алесь Гурло.

1924 – Тэнгіз Абуладзэ, грузінскі кінарэжысэр.

1929 – беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч.

1935 – Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1975 – беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.

У гэты дзень памерлі:

1930 – Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

2005 – Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

2013 – Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

У гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе.
Сьціснула гора дыханьне ў народзе,
Гора усюды пануе.
Хваляй шырокай разьлілась, як мора,
Родны наш край затапіла...
Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?!
Брацьця! Ці хваце нам сілы?!

Максім Багдановіч, са зборніка «Вянок»