«Скажу шчыра, нас часта папракаюць на найвышэйшым роўні ў Расеі, што мы ня хочам рэалізацыі інтэграцыйных сумесных праектаў», — заявіў сёньня кіраўнік Беларусі, прымаючы ў Менску губэрнатара Яраслаўскай вобласьці Сяргея Ястрабава.
«Я вам канкрэтна кажу, што мы — за, толькі гэта трэба рабіць так, як робяць яраслаўцы, ня бегаць да прэзыдэнта альбо прэм’ера Расеі. А то прыйдуць, ляпнуць. Камусьці хацелася б інтэграцыйны праект — таньней альбо за бясплатна ўзяць нафтаперапрацоўчыя заводы», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
«Мы хутчэй з рэгіёнамі дамовімся, чым ва ўрадзе», — заявіў кіраўнік Беларусі Сяргею Ястрабаву. І дадаў, што ён разумее інтэграцыю МАЗа зь Яраслаўскім маторным заводам, нават пры абмене ўласнасьцю:
«Гэта было б зразумела: ёсьць пэўнае ўзаемадзеяньне, узаемная зацікаўленасьць. Але калі цікавасьць да нашага прадпрыемства праяўляе вялікі начальнік і абгрунтоўвае гэта тым, што нам трэба аб’яднацца, каб змагацца... Супраць каго? У нас адзін рынак, мы можам яго і без абмену акцыямі прадпрыемстваў перамагчы».
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «ў свой час, калі нас ня вельмі разумелі ў цэнтры, менавіта рэгіёны выратавалі дачыненьні з Расеяй». «Калі б не супрацоўніцтва з рэгіёнамі, то ў нас не было б ні беларуска-расейскага саюзу, ніякіх цесных дачыненьняў з Расеяй. Можа, бадаліся б, як ва Ўкраіне сёньня адбываецца».
Эканаміст Леў Марголін адзначае:
А вось больш высокага роўню інтэграцыі Лукашэнка, падобна, не разумее. Ён не разумее, што значыць усясьветны падзел працы. Гэта вынікае з тых ягоных словаў, калі ён патрабуе, каб у Беларусі выпускаліся ўсе віды прадукцыі, якія тут толькі можна выпускаць. Нягледзячы на тое, ці будуць яны канкурэнтаздольнымі.
З гэтага шэрагу і сёньняшняе выказваньне пра рынкі: маўляў, іх можна ўзяць і падзяліць. Для яго гэта толькі адміністратыўнае пытаньне. Вось мы будзем прадаваць МАЗы ў адных рэгіёнах Расеі, а вы свае КамАЗы — у іншых. Падобна, што яму недаступная сутнасьць канкурэнцыі, якая і робіць розныя рэчы больш якаснымі і таннымі. І таму ён не разумее, чаго ад яго патрабуе Расея.
Ён разумее толькі адно — Крэмль хоча ў яго нешта забраць. То адно, то другое. Гэта ідзе ад таго, што ўсю беларускую маёмасьць ён разглядае як сваю ўласную. Таму захады Масквы — гэта, у ягоным разуменьні, адабраць тое, што належыць яму».
«Мы хутчэй з рэгіёнамі дамовімся, чым ва ўрадзе», — заявіў кіраўнік Беларусі Сяргею Ястрабаву. І дадаў, што ён разумее інтэграцыю МАЗа зь Яраслаўскім маторным заводам, нават пры абмене ўласнасьцю:
«Гэта было б зразумела: ёсьць пэўнае ўзаемадзеяньне, узаемная зацікаўленасьць. Але калі цікавасьць да нашага прадпрыемства праяўляе вялікі начальнік і абгрунтоўвае гэта тым, што нам трэба аб’яднацца, каб змагацца... Супраць каго? У нас адзін рынак, мы можам яго і без абмену акцыямі прадпрыемстваў перамагчы».
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «ў свой час, калі нас ня вельмі разумелі ў цэнтры, менавіта рэгіёны выратавалі дачыненьні з Расеяй». «Калі б не супрацоўніцтва з рэгіёнамі, то ў нас не было б ні беларуска-расейскага саюзу, ніякіх цесных дачыненьняў з Расеяй. Можа, бадаліся б, як ва Ўкраіне сёньня адбываецца».
Эканаміст Леў Марголін адзначае:
Леў Марголін
«Самае цікавае тут тое, што словы Лукашэнкі — гэта таксама праўда. Але ёсьць розныя праўды, як ёсьць і розныя інтэграцыі, розныя роўні інтэграцыі. Калі Лукашэнка кажа пра інтэграцыю на такім роўні, што менскі аўтазавод набывае рухавікі для сваіх машын у Яраслаўлі, гэта звычайная справа. Яна не патрабуе ні дзяржаўнай палітыкі, ні стратэгічных задумаў. Гэта робяць паміж сабою многія прадпрыемствы.А вось больш высокага роўню інтэграцыі Лукашэнка, падобна, не разумее. Ён не разумее, што значыць усясьветны падзел працы. Гэта вынікае з тых ягоных словаў, калі ён патрабуе, каб у Беларусі выпускаліся ўсе віды прадукцыі, якія тут толькі можна выпускаць. Нягледзячы на тое, ці будуць яны канкурэнтаздольнымі.