Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:
У судзе Першамайскага раёну Менску – паседжаньне па абвінавачаньні нядаўна вызваленага палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў парушэньні парадку прэвэнтыўнага нагляду. Пачатак у 14.40.
У менскім гатэлі «Плянэта» – прэзэнтацыя кнігі Яраслава Раманчука, кіраўніка дасьледчага цэнтру Мізэса, «Тэорыя і практыка правалаў дзяржавы». Пачатак у 17.00.
У галерэі «Ў» адбудзецца круглы стол на тэму «Ці патрэбны Беларусі Балёнскі працэс». Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1667 – падпісанае Андрусаўскае замірэньне, мірная дамова паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай. Скончылася самая стратная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.
1925 – заснаваны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік.
У гэты дзень нарадзіліся:
1833 – Апалінар Гараўскі, беларускі мастак.
1895 – Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Другую сусьветную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.
1921 – Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
1935 – Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.
У гэты дзень памерлі:
1948 – Махатма Гандзі, індыйскі палітык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«Я выступаю супраць гвалту, таму што калі здаецца, што ён прыносіць дабро, гэтае дабро толькі часовае; а зло, прынесенае ім, застаецца назаўсёды».
Махатма Гандзі