Кіеў. Эўравайна. 28.01. Галоўнае за ноч

Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запатрабаваў ад Віктара Януковіча адмовіцца ад увядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне і вывесьці спэцназ з вуліц Кіева.

Тым часам супрацоўнікі ўнутраных войскаў спрабавалі затрымаць людзей, якія проста ішлі па вуліцы ў касках.

Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў кіяўлян выйсьці на Майдан 28 студзеня а 12-й гадзіне.

Радыкальнае аб’яднаньне «Правы сэктар» будзе згортваць актыўную дзейнасьць, калі ўлада пойдзе на кампраміс з апазыцыяй.

Юлія Цімашэнка, колішняя кіраўніца ўраду Ўкраіны, якая цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, заявіла: «Апазыцыя павінна адрынуць прапанаваныя уладай ўмовы».

Пазьней стала вядома, што адзін зь лідэраў апазыцыі Арсен Яцанюк адмовіўся ад прапанаванага Януковічам прэм’ерства.

Прапанову Віктара Януковіча таксама адрынуў і лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко, які заявіў: «Я ня бачу сябе ва ўрадзе Януковіча».

Чэская праваабарончая арганізацыя «Чалавек у нядолі» перадасьць 20 тысяч эўра ахвярам гвалту ў Кіеве.

Падзеі 28 студзеня:


Надзвычайнае паседжаньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны

Кіраўніца зьнешняй палітыцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан наведае Кіеў. Яе прыезд чакаецца ўвечары.

Пад Гомелем пахаваюць забітага на кіеўскіх барыкадах Міхаіла Жызьнеўскага.