Джо Байдэн перасьцярог Віктара Януковіча

Джо Байдэн

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запатрабаваў ад прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча адмовіцца ад увядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне і вывесьці спэцназ з вуліц Кіева.
Віцэ-прэзідэнт ЗША «перасьцярог Януковіча ад прыняцьця жорсткіх захадаў», у прыватнасьці, супраць ўвядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча, гаворыцца ў паведамленьні Белага дома аб тэлефонных перамовах Байдэна з Януковічам.

Байдэн таксама «заклікаў ўкраінскага прэзыдэнта вывесьці паліцэйскі спэцназ з вуліц і адказаць на незадаволенасьць ўкраінскага народа».

Амэрыканскі кіраўнік адзначыў, што «нельга губляць час» для мірнага вырашэньня праблемы «супрацьстаяньня паміж украінскім урадам і пратэстоўцамі».

Перамовы адбыліся па ініцыятыве амэрыканскага боку. Гэта быў другі званок Байдэна Януковіча за тыдзень.

Тым часам кіраўніца зьнешняй палітыцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан заявіла, што абвяшчэньне надзвычайнае становішча ва Ўкраіне можа справакаваць «далейшую эскаляцыю сытуацыі».

Эштан таксама заявіла, што яна паедзе ў Кіеў позна ўвечары 28 студзеня, на 2 дні раней, чым плянавалася.