Надзвычайнае становішча ва Ўкраіне пагоршыць сытуацыю, – Эштан

Кэтрын Эштан

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Кэтрын Эштан мяркуе, што ўвядзеньне надзвычайнага становішча справакуе далейшае пагаршэньне сытуацыі, якое нікому ня пойдзе на карысьць. Яна адзначыла, што «адзінае вырашэньне крызісу – палітычнае».
Такую заяву Эштан зрабіла ў Брусэлі ў панядзелак, напярэдадні свайго візыту ў Кіеў у аўторак увечары.

«Я ўстрывожаная паведамленьнямі аб тым, што ўрад плянуе ўвесьці рэжым надзвычайнага становішча. Гэта справакуе далейшае пагаршэньне сытуацыі на Украіне, якое нікому ня пойдзе на карысць. Я таксама заклікаю лідэраў апазыцыі адмежавацца ад тых, хто ўжывае гвалту», – заявіла кіраўнік дыпляматыі ЭЗ.