Саюз польскіх журналістаў заявіў аб гвалце ў адносінах да двух журналістаў, якія пацярпелі падчас зачысткі ў Чаркасах.
Саюз польскіх журналістаў заявіў, што падчас разгону Эўрамайдана ў Чаркасах пацярпелі два супрацоўнікі Польскага грамадзкага тэлебачаньня «Белсат».
Пра гэта паведамляе інтэрнэт-тэлеканал Еспресо.TV.
Па словах прадстаўніка Саюза Паўла Бабаловіча, Сяргей Марчук быў паранены «Беркутам», а Юрыя Высоцкага затрымалі.
Абодва яны грамадзяне Беларусі. Бабаловіч занепакоены, што яго калег могуць дэпартаваць у Беларусь. Там яны вядомыя журналісцкімі расьследаваньнямі, з-за чаго ў іх могуць узьнікнуць вялікія праблемы з беларускай уладай.
Журналісты «Белсата» паехалі ў Чаркасы, каб узяць інтэрвію ва ўкраінскай калегі Тацяны Чарнавол.
Саюз польскіх журналістаў рыхтуе правесьці акцыю пратэсту ў Чаркасах. Паводле Балабовіча, сёньня з Кіева ў Чаркасы выяжджаюць журналісты, якія працуюць на асьвятленьні падзей у сталіцы Ўкраіны.
Як паведамлялася, сілавікі ўчора зачысьцілі Эўрамайдан каля Чаркаскай абласной адміністрацыі.