29 чалавек былі забітыя ў розных частках Эгіпта ў ходзе сутыкненьняў паміж ісламістамі і паліцыяй у гадавіну паўстаньня 2011 года, у выніку якога быў зрынуты прэзыдэнт Хосьні Мубарак.
Інфармацыю пра гэта ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі пацьвердзіў дарадца міністэрства аховы здароўя Ахмед Камаль. Паводле яго слоў, у сутыкненьнях пацярпелі 147 чалавек.
У суботу ў Каіры прайшлі дэманстрацыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў пераходнага ўрада, сфарміраванага пасьля таго як вайскоўцы зрынулі прэзыдэнта-ісламіста Махамэда Мурсі ў ліпені мінулага года.
Паліцыя разагнала антыўрадавыя дэманстрацыі, арганізаваныя прыхільнікамі забароненага руху «Браты-мусульмане», ужыўшы супраць мітынгоўцаў сьлёзатачывы газ. Паведамляецца пра арышты актывістаў у Каіры і Александрыі.
Напярэдадні ўрад прыняў павышаныя меры бясьпекі пасьля таго, як у пятніцу ў выніку сутыкненьняў загінулі не менш за 18 чалавек.
Паліцыянты жорстка разганялі антыўрадавыя выступы ў Каіры і іншых гарадах.