Пратэстоўцы захапілі адміністрацыю ў Палтаве

У выніку штурму пратэстоўцы захапілі гарадзкую адміністрацыю ў Палтаве. Яны занялі залю сэсійных паседжаньняў, адключылі кампутары ў чыноўнікаў, пра гэта паведамляе 5 канал украінскага тэлебачаньня.
Перад гэтым мітынгоўцы дамовіліся з кіраўніком Палтаўскай адміністрацыі Аляксандрам Удавічэнкам пра перамовы, падчас якіх запатрабавалі ад чыноўніка пайсьці ў адстаўку і выйсьці з Партыі рэгіёнаў.

Аляксандар Удавічэнка адмовіўся выконваць патрабаваньні пратэстоўцаў.