Дзьве ўдзельніцы панк-гурта Pussy Riot, выпушчаныя нядаўна ў Расеі на волю па амністыі, выступяць на канцэрце ў Нью-Ёрку 5 лютага. Пра гэта паведаміла ў аўторак арганізатар канцэрту — праваабарончая група Amnesty International.
Канцэрт, у якім возьмуць удзел Надзея Талаконьнікава і Марыя Алёхіна, адбудзецца ў залі Barclays Center у Брукліне. Сярод іншых удзельнікаў канцэрту такія вядомыя выканаўцы, як гурты The Flaming Lips, Imagine Dragons, The Fray і Cold War Kids. Мэта канцэрту — прыцягнуць увагу да праблемы парушэньня правоў чалавека.
Алёхіна і Талаконьнікава былі вызваленыя з калёніяў па амністыі ў канцы сьнежня мінулага года. У 2012 годзе яны былі асуджаныя да двух гадоў пазбаўленьня волі за панк-малітву «Багародзіца, Пуціна прагані» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.