У нядзелю на Майдане адбудзецца чарговае Народнае веча. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына» .
19 студзеня, у 12:00, на майдане Незалежнасьці адбудзецца Народнае веча. Заплянаваныя выступы лідэраў апазыцыйных фракцый і грамадзкіх дзеячаў — гаворыцца ў паведамленьні.
Апазыцыя зьбірае грамадзян у цэнтры Кіева ўжо ў восьмы раз. Да папярэдніх патрабаваньняў шматлюдных сходаў — пакараньне вінаватых за разгон мірных акцый, адстаўка ўраду, праэўрапейскі рух краіны і г. д., дадаліся таксама патрабаваньні адмяніць, прынятыя большасьцю і падпісаныя прэзыдэнтам, законы 16 студзеня, што грамадзкасць і сусьветная супольнасьць ужо назвалі «рэпрэсіўнымі» і такімі, што супярэчаць дэмакратычным каштоўнасьцям.