98,1% выбарнікаў у Эгіпце падтрымалі новую канстытуцыю. «Браты-мусульмане» байкатавалі рэфэрэндум.

Каір, Эгіпэт

Праект новай канстытуцыі Эгіпту падтрымалі 98,1 адсоткаў выбарнікаў. Такія афіцыйныя вынікі апублікаваў сёньня кіраўнік Вышэйшай выбарчай камісіі АРЕ Набіль Саліб. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters .

Яўка на рэфэрэндуме па канстытуцыі Эгіпту склала 38,6 адсоткаў. У плебісцыце ўзялі ўдзел больш за 20,5 мільёнаў чалавек. Назіральнікі адзначаюць, што яўка была ніжэйшай, чым меркавалася: толькі трэцяя частка электарату прагаласавала.

Рух «Браты-мусульмане» байкатаваў рэфэрэндум.

Удзельнікі рэфэрэндуму павінны былі ўхваліць плян пераходнага пэрыяду, прапанаванага ваенным урадам пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі .