Баўмгертнэра хочуць пакінуць пад хатнім арыштам

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Суд разгледзіць пытаньне аб падаўжэньні хатняга арышту Ўладзіславу Баўмгертнэру 16 студзеня.
Басманны суд Масквы разгледзіць хадайніцтва аб працягу хатняга арышту абвінавачанага ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў былога дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіславу Баумгертнэра.

«Разгляд хадайніцтва прызначанае на 16 студзеня на 10:00», — цытуе прэсавага сакратара суда РІА «Новости».

Уладзіслава Баўмгертнэра экстрадавалі зь Беларусі 21 лістапада. З 26 жніўня па 26 верасьня ў Менску ён утрымліваўся ў адзіночнай камэры СІЗА КДБ. Пазьней быў пераведзены пад хатні арышт на трохпакаёвую кватэру.
Баўмгертнэра ў Беларусі абвінавачваюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Падобнае ж абвінавачаньне яму высунулі праваахоўныя органы Расеі.