Беларуская калядная ялінка ў Брукліне (відэа)

12 студзеня ў Катэдральным Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) прайшла традыцыйная Калядная ялінка для дзетак-беларусаў. Іх сабралася каля трыццаці чалавек розных узростаў.
Для маленькіх і дарослых гледачоў была прэзэнтаваная "Калядная Гісторыя", падрыхтаваная Галінай і Андрусём Падлескімі з удзелам калядоўшчыкаў, сьпевамі якіх кіравала Ала Орса-Рамана.

Сьвяты Мікалай, які завітаў на сьвята, прынёс падарункі для дзетак, а тыя, у сваю чаргу, паказалі, на што здольныя: чыталі вершыкі, сьпявалі і танчылі...