Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Атэнах пройдзе цырымонія з нагоды пачатку старшыняваньня Грэцыі ў Эўрапейскім Зьвязе
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1778 — Джэймс Кук адкрыў Сэндвічавы (Гавайскія) астравы
1919 — Менск абвешчаны сталіцаю БССР.
1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
1959 — Шарль дэ Голь становіцца прэзыдэнтам Францыі
1961 — Французы на рэфэрэндуме прагаласавалі за прадастаўленьне Альжыру незалежнасьці
У гэты дзень нарадзіліся:
1894 — Максімілян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенцыме ў 1941 годзе, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня свайго таварыша па няшчасьці
1911 — Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі
1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік
1935 — Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу
1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык
1942 — Стывен Уільям Хокінг, адзін з самых вядомых фізыкаў-тэарэтыкаў сучаснасьці.
У гэты дзень памерлі:
1324 — Марка Пола, італьянскі падарожнік.
1642 — Галілеа Галілей, італьянскі філёзаф, фізык і астраном
1980 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў
1996 — Франсуа Мітэран, прэзыдэнт Францыі ў 1981-1995 гадах
1997 — Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца
ЦЫТАТА ДНЯ
Калі я хачу даведацца, што думае Францыя, я пытаюся ў сябе.
Шарль дэ Голь