Нацыяналісты запалілі паходні і прайшлі шэсьцямі па гарадах Украіны

Шэсьце прыхільнікаў Бандэры ў Кіеве

Прыхільнікі ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» ў цэнтры Кіева правялі шэсьце і мітынг-малебен з нагоды 105-й гадавіны з дня нараджэньня правадыра украінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры.

УНІАН перадае пра прыкладна 2000 удзельнікаў, у самым ВА «Свабода» раней заяўлялі, што маюць намер сабраць да 10 тысяч чалавек.

Мітынг пачаўся шэсьцем. Калёну ўзначаліў лідэр ВА «Свабода» Алег Цягныбок, а таксама народныя дэпутаты Андрэй Ільленка і Ігар Мірашнічэнка.

Напярэдадні лідэр Удар Віталь Клічко заявіў, што паходневае шэсьце да дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры ня мае дачыненьня да ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Майдан», яго арганізуюць толькі «свабодаўцы».

Your browser doesn’t support HTML5

Шэсьце нацыяналістаў у Кіеве на дзень нараджэньня Бандэры


Падобныя акцыі адбыліся ў многіх гарадах Украіны.

Сьцяпан Бандэра. Палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Герой Ўкраіны (2010).

Паходневае шэсьце ў Кіеве





Шэсьце ў Львове




Акцыя ў Днепрапятроўску

Прамова Бандэры ў 1959 годзеhttp://radiosvoboda.share.rferl.org/externalaudio-FLRM/Audio/972247.html