Удзельнікі Эўрамайдану і Аўтамайдану правялі акцыю каля дома Віктара Медведчука, пашкодзілі брамы і абмалявалі плот.
Мітынгоўцы стукалі ў брамы, а затым адагнулі частку брамаў. На плоце яны напісалі «Палацы — дзецям». Пасьля гэтага дэманстранты зладзілі салют.
Цяпер, як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, удзельнікі акцыі едуць у Конча-Заспы, дзе жыве прэм’ер-міністар Мікалай Азараў.
Сёньня дэманстранты, да якіх далучыліся лідэры апазыцыі, правялі акцыю пратэсту ў вёсцы Новыя Петраўцы пад Кіевам, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя Януковіча ў Межыгор’і. Ланцуг міліцыі перашкодзіў мітынгоўцам падысьці да самой рэзыдэнцыі. Яны пратэставалі за 500 мэтраў ад яе.
Перад мітынгоўцамі выступілі лідэры апазыцыйных фракцыяў парлямэнту. Яны абвясьцілі патрабаваньні Януковічу — пакараць вінаватых у разгоне мірных дэманстрантаў, вызваліць затрыманых мітынгоўцаў і адправіць ўрад у адстаўку.
Апазыцыянеры адзначылі: калі патрабаваньні ня выканаюць — у Межыгор’е прыйдуць мільёны.