«Для мяне Каляды — важнейшыя, чым мой дзень нараджэньня...»

Калядоўнікі ў мястэчку Бобр

Спадарыня: «Цяпер, на жаль, гэтае сьвята не такое цікавае, як было ў мой час. Заўсёды зьбіраліся цэлай сям’ёй, сьпявалі калядкі, заўсёды былі традыцыйныя стравы на стале, а зараз неяк усё больш сумна. Вядома, мы імкнёмся ўсе традыцыі захоўваць, але цяпер у нас усё ёсьць, а раней не было, гэтага чакалі. Вось быў Адвэнт, і мы чакалі, што прыйдзе сьвята, бо ў нас не было гэтых цукерак. А цяпер яны ёсьць кожны дзень. А вось сьвята нейкае іншае, няма той радасьці...»

Спадар: «Вытрымліваем усе традыцыі, якія перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне: ставім ялінку, нехта трымае да сьвятаў пост, стравы адпаведныя на стол ставім, абрус чысьценькі засьцілаем, сена кладзем — усё як належыць. Каляды для мяне — самае чалавечае, самае добрае сьвята».

«Некалі ў дзяцінстве было вельмі цікава. Хадзілі калядаваць, сапраўднае сьвята было. А цяпер — папросту чарговае сьвята...»
Дзяўчына: «Ходзім у касьцёл, посьцім, потым пасьля касьцёла ўжо ямо сьвяточныя стравы. Для мяне Каляды — гэта вельмі важна, важнейшыя нават, чым мой дзень нараджэньня».

Дзяўчына: «Уся радня зьбіраецца, і хросныя бацькі прыходзяць. Перад гэтым посьцім, а потым сьвяткуем, стол стравамі смачнымі накрываем. Гэта вельмі сямейнае сьвята, а яшчэ перад Новым годам яно дадае больш нейкага такога сьвяточнага настрою».

Спадарыня: «Некалі ў дзяцінстве было вельмі цікава. Хадзілі калядаваць, сапраўднае сьвята было. А цяпер — папросту чарговае сьвята...»
Я вырас у горадзе і практычна ня бачыў гэтых традыцый. Хоць вельмі трэба гэта адрадзіць, хаця б дзеля таго, каб была нагода схадзіць да бацькоў у госьці

Спадар: «Для мяне — я б не сказаў, што гэта вялікае сьвята. Я вырас у горадзе і практычна ня бачыў гэтых традыцый. Хоць вельмі трэба гэта адрадзіць, хаця б дзеля таго, каб была нагода схадзіць да бацькоў у госьці».

Спадар: «Некалі адзначалі гэтае сьвята, а цяпер у горадзе да нас ніхто чамусьці не прыходзіць. Гэта вельмі цікавае сьвята, але неяк не атрымліваецца яго адзначаць...»