У лёнданскім тэатры абвалілася столь

У лёнданскім тэатры «Apollo» увечары 19 сьнежня падчас спэктаклю абвалілася частка столі. Разам са стольлю часткова абрынуўся гаўбец тэатральнай залі.
Паводле апошніх дадзеных, траўмы атрымалі 88 чалавек з прыблізна 720-ці, якія знаходзіліся ў той момант у залі. Пяць чалавек знаходзяцца ў сур'ёзным стане. Паводле прадстаўнікоў выратавальных службаў, хутчэй за ўсё, ніхто не загінуў у выніку гэтага інцыдэнту.

Сьведкі распавядаюць, што за некалькі хвілін да падзеньня столі яны пачулі гучны трэск, але вырашылі, што гэта частка гукавога афармленьня спэктакля.

Будынак тэатра быў узьведзены ў 1901 годзе.