Суд за фільм у Слуцку

Your browser doesn’t support HTML5

У Слуцку 19 сьнежня пачаўся суд над Зінаідай Цімошак, якая 23 лістапада арганізавала ў Доме культуры вёскі Казловічы ў Слуцкім раёне прагляд фільму «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысьвечанага падзеям Слуцкага паўстаньня. Зінаіду Цімошак вінавацяць у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.