17 сьнежня — наступнае народнае веча супраць Мытнага зьвязу

Барыс Тарасюк

На майдане Незалежнасьці зачыталі рэзалюцыю аб забароне падпісваць прэзыдэнту пагадненьне з Мытным зьвязам. Тэкст дакумэнту зачытаў ўкраінскі палітык і дыплямат Барыс Тарасюк.

У агучаным тэксьце гаворыцца, што Майдан «рашуча перасьцерагае і забараняе» прэзыдэнту падпісваць пагадненьне з Мытным зьвязам і такім чынам адыходзіць ад праэўрапейскай будучыні краіны.

Па словах Тарасюка, было вырашана 17-га сьнежня сабраць чарговае народнае веча, каб тысячы людзей сваёй прысутнасьцю перасьцераглі прэзыдэнта Януковіча ад антыўкраінскіх дзеяньняў.

Пасьля Барыса Тарасюка рэзалюцыю аб вызваленьні палітычных зьняволеных зачытала актывістка Эўрамайдану Тацьцяна Чарнавіл.

TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ