У будынку Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі адключылі сьвятло

У будынку кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, дзе знаходзіцца частка ўдзельнікаў Эўрамайдану, выключылі сьвятло, перадае аб'яднаньне «Свабода» ў «Твітэры», гэтую ж інфармацыю пацьвярджае і шэраг прысутных журналістаў і актывістаў.

Паводле асобаў, якія знаходзяцца на месцы здарэньня, тыя, хто да гэтага моманту знаходзіўся ў будынку, выходзяць на вуліцу. Будынак мэрыі пакуль ніхто не штурмуе.

Між тым «Бацькаўшчына» і ў прыватнасці народны дэпутат Андрэй Шаўчэнка заяўляюць аб тым, што сілавікі спрабуюць ліквідаваць агмень апазыцыі ля Дома афіцэраў.

Міліцыя гэтыя падзеі пакуль не камэнтуе.