Камунальнікі і ўнутраныя войскі разбураюць барыкады дэманстрантаў

Камунальнікі з дапамогай унутраных войскаў разьбіраюць барыкады мітынгоўцаў на вуліцы Лютэранскай каля адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве.

Праваахоўнікі пачалі адціскаць дэманстрантаў на вуліцы Лютэранскай, адначасова з гэтым бульдозэр пачаў разбураць ахоўныя збудаваньні.

Ля барыкадаў, пабудаваных ўчора, знаходзяцца дэманстранты, якія заклікаюць праваахоўнікаў «быць з народам», ня біць мітынгоўцаў.