Лукашэнка звольніў начальніка Генштабу Ўзброеных Сілаў

Лукашэнка сваім указам вызваліў генэрал-маёра Пятра Ціханоўскага ад пасады начальніка Генэральнага штабу Узброеных Сілаў — першага намесьніка міністра абароны Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Там адзначаюць, што Лукашэнка звольніў Ціханоўскага з ваеннай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня ваеннай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.