Прэзыдэнт Нямеччыны не паедзе ў Сочы

Прэзыдэнт Нямеччыны Ёхім Гаук ня будзе прысутнічаць на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Пра гэта сёньня паведаміў прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Нямеччыны, адзначыўшы, што гэта не зьяўляецца байкотам сочынскай Алімпіяды. Газэта Der Spiegel паведаміла, што Гаўк не паедзе на гульні ў Сочы ў лютым 2014 году ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека і перасьледу апазыцыйных актывістаў у Расеі.