Элтан Джон прысьвяціў канцэрт у Расеі забітаму гею

Элтан Джон на канцэрце ў Лос Анджэлесе ў 2011 годзе

Брытанскі музыка Элтан Джон у пятніцу выступіў з канцэртам у Маскве, прысьвяціўшы яго 23-гадоваму Ўладзіславу Тарнавому, якога ў траўні зьбілі да сьмерці ў Валгаградзе за тое, што той быў геем.
Элтан Джон сказаў, што разглядаў магчымасьць увогуле больш не выступаць у Расеі пасьля прыняцьця там закону супраць прапаганды гомасэксуальнасьці, які гамафобныя групы ўспрынялі, як зялёнае сьвятло для нападаў на геяў. Ён аднак вырашыў не адмаўляцца ад канцэртаў і заклікаў публіку пазьбягаць дыскрымінацыі.