Украінская апазыцыя заклікае ўсіх прыехаць у Кіеў

Ukraine -- Euromaidan in Kyiv, 01Dec2013

Апазыцыйныя парлямэнцкія палітычныя сілы заклікалі ўсіх грамадзянаў Украіны з розных рэгіёнаў прыехаць у Кіеў для ўдзелу ў акцыі пратэсту.

«Мы сёньня зьвяртаемся да ўсёй Украіны — прыйдзіце, калі ласка, у Кіеў на Майдан. Няма чаго рабіць у гарадах... Тут сёньня адбываецца асноўная барацьба за Ўкраіну», — заявіў Арсені Яцанюк на прэс-канфэрэнцыі ў нядзелю ўвечары. Ён адзначыў, што людзям, якія прыедуць з рэгіёнаў, будуць забясьпечаныя ўсе ўмовы.

У цэнтральным штабе, разьмешчаным у Доме прафсаюзаў, ужо арганізаванае кругласутакавае дзяжурства, абсталяваны мэдпункт, дзе 25 чалавек ужо атрымалі мэдычную дапамогу.