Аднак самая апошняя статыстыка яшчэ далёкая ад такой мэты. Летась у краінах Эўропы і эўрапейскага эканамічнага рэгіёну было дыягнаставана 131 202 новых выпадкі ВІЧ-інфэкцыі. Зь іх больш паловы (75 708 выпадкаў) прыходзіцца на Расею. Такія зьвесткі зьмяшчае даклад Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Эўрапейскага цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў. Самая высокая частата (больш як 20 чалавек на 100 тысяч насельніцтва) зарэгістраваная ва Ўкраіне, Эстоніі і Малдове. Гл. табліцу:
Колькасьць выпадкаў дыягназаваньня СНІД у 2012 годзе па краінах (выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва)
|
Украіна |
37,1 |
|
Эстонія |
23,5 |
|
Малдова |
21,3 |
|
Латвія |
16,6 |
|
Беларусь |
13,1 |
|
Кіргізстан |
12,8 |
|
Казахстан |
12,4 |
|
Грузія |
11,9 |
|
Бэльгія |
11,1 |
|
Вялікабрытанія |
10,3 |
|
Харватыя |
1,7 |
|
Турцыя |
1,4 |
|
Славаччына |
0,9 |
|
Манака |
0,0 |
|
Туркмэністан |
0,0 |
Зьвесткі па Расеі ў дакладзе падаюцца паводле Расейскага Фэдэральнага статыстычнага агенцтва – ўсяго 75 708 новых выпадкаў за мінулы год.
Большасьць новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі зарэгістраваныя ва ўзроставай групе 30-39 гадоў. Суадносіны мужчын і жанчын сярод новых хворых прыблізна 2:1.
У дакладзе адзначаецца, што ад 2006 году пастаянна зьніжаецца колькасьць выпадкаў перадачы ВІЧ-інфэкцыі ад маці дзіцяці, пры пераліваньні крыві або пры гетэрасэксуальных кантактах. Такая ж тэндэнцыя і сярод людзей, якія ўжываюць ін’екцыйныя наркотыкі (нягледзячы на ўспышкі ў Грэцыі і Румыніі). За апошнія 6 гадоў, наадварот, узрасла колькасьць перадачы ВІЧ-інфэкцыі сярод мужчын, якія практыкуюць сэкс з мужчынамі (на 11 працэнтаў). Але часьцей за ўсё перадача інфэкцыі прытым па-ранейшаму адбываецца паміж мужчынамі і жанчынамі.
Трывогу экспэртаў выклікае той факт, што палова выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі былі выяўленыя на позьняй стадыі.
Экспэрты СААЗ раяць як найшырэй прапагандаваць паслугі тэставаньня на ВІЧ-інфэкцыю, бо раньняя пастаноўка дыягназу і своечасовае лячэньне могуць дазволіць хворым пражыць даўжэй і пры лепшым самаадчуваньні.