Парфянкова працягнуць судзіць 5 сьнежня

Your browser doesn’t support HTML5

Суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым адкладзены да 5 сьнежня, бо Парфянкоў не азнаёміўся з акалічнасьцямі справы, хоць яе загадзя даслалі ў ЛПП. Васіля вінавацяць у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу). Ад 21 верасьня ён знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі ў Сьветлагорску.