ЗША запускаюць новы апарат для дасьледаваньня Марса

У панядзелак з мыса Канавэрал у штаце Флярыда ўзьляціць амэрыканскі касьмічны апарат пад назвай Maven.
Праз 10 месяцаў ён даляціць да Марса і цягам года будзе вывучаць верхнія слаі атмасфэры Чырвонай плянэты.

Навукоўцы плянуюць, што Maven зьнізіцца да 125 кілямэтраў над Марсам, а вышэйшая кропка дасягне яго палёту складзе 6218 кілямэтраў.

Навукоўцы хочуць даведацца, як Марс ператварыўся з цёплай, вільготнай плянэты, якой быў некалькі мільярдаў гадоў таму, у цяперашні сухі і халодны сьвет.