Прэзыдэнт Польшчы выбачыўся перад Расеяй

Марш каля расейскай амбасады ў Варшаве

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прынёс прабачэньні Расеі за антырасейскія выхадкі ў Варшаве.
У панядзелак, 11 лістапада, падчас маршу на Дзень польскай незалежнасьці ультраправыя дэманстранты закідалі бутэлькамі, пэтардамі і сьмецьцем тэрыторыю пасольства Расеі ў Варшаве. Яны спрабавалі таксама пералезьці плот агароджы або падпаліць будку аховы ля ўваходу. Паліцыя заявіла, што былі арыштаваныя 72 чалавекі. Інцыдэнт стаў падставай для выкліку польскага пасла ў Маскве ў расейскі МЗС. Расея запатрабавала прабачэньняў і мераў па ахове дыпляматычнай місіі.

У інтэрвію польскаму радыё ZET у сераду Камароўскі сказаў, што тыя падзеі «ня могуць быць апраўданыя нічым, можна толькі папрасіць прабачэньня за гэта». Між тым паведамляецца, што тры чалавекі былі затрыманыя ў сераду ў Маскве за кіданьня пэтардаў на тэрыторыю польскага пасольства.