Эмамалі Рахмон, які кіруе Таджыкістанам ад 1994, набраў на выбарах 83%

Эмамалі Рахмон, Аляксандар Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў

Паводле папярэдніх дадзеных, на выбарах 6 лістапада прэзыдэнтам Таджыкістана стаў паўторна дзейны кіраўнік дзяржавы Эмамалі Рахмон.

Як паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркаму Таджыкістану Шэрмухамад Шохіён, за Рахмона прагаласавалі 83,6% выбарнікаў.

Яўка на выбарах склала 86,6%.

Канчатковыя вынікі галасаваньня будуць абвешчаныя на працягу 10 дзён з дня выбараў.

Эмамалі Рахмон кіруе краінай ад лістапада 1994 года.