Ветка: 30 чалавек могуць застацца бяз працы

На Веткаўскай бавоўнапрадзільнай фабрыцы маюць намер звольніць 30 чалавек.
Валянціна Кірычэнка, дырэктарка фабрыкі, просіць у мясцовых уладаў знайсьці працу для 30 супрацоўнікаў, якіх плянуюць звольніць.

На паседжаньні райвыканкаму кіраўнік раённай вэртыкалі Андрэй Чарненка, паводле сайту vetka.by, задаў дырэктарцы некалькі пытаньняў: «Якая віна прадзільніц ў нарошчваньні складскіх запасаў гатовай прадукцыі?», «Хіба мэханік адказвае за адсутнасьць грошай на рахунках прадпрыемства?»

«Валянціна Кірычэнка прызнала, што за няўдачы фабрыкі ў першую чаргу адказвае яе кіраўнік», адзначае vetka.by.

«Старшыні канцэрну «Бельлегпрам» рэкамендавана разгледзець пытаньне аб неадпаведнасьці займаемай пасады дырэктара ААТ «Веткаўская баваўнянапрадзільная фабрыка», — дадае інфармацыйны рэсур.

Працяг тэмы — пазьней на сайце Радыё Свабода.