У Кітаі ўзарвалася фабрыка піратэхнікі

Фаервэркі. Ілюстрацыйнае фота

На поўдні Кітаю пры выбуху на фабрыцы піратэхнікі загінулі 11 чалавек, каля дваццаці атрымалі раненьні. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што інцыдэнт адбыўся ў пятніцу ў Гуансі-Чжуанскі аўтаномным раёне.

Двое прадпрымальнікаў , як мяркуецца, якія маюць дачыненьне да здарэньня, затрыманыя паліцыяй. Прычына выбуху расьсьледуецца.

На кітайскіх прадпрыемствах, якія выпускаюць піратэхнічныя сродкі, нярэдка рэгіструюцца інцыдэнты, зьвязаныя з парушэньнем правілаў тэхнікі бясьпекі. У лютым гэтага году больш за дзясятак чалавек загінулі пры перавозцы фаервэркаў — тады на мосьце ў цэнтральнай частцы Кітаю выбухнуў грузавік.