Трубаўкладчык судзіцца з Мазырскім НПЗ

Your browser doesn’t support HTML5

Трубаўкладчык Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Ўладзімер Ключнікаў у судзе аспрэчвае загад генэральнага дырэктара Анатоля Купрыянава на сваё звальненьне. Па словах Ключнікава, ён не мірыўся з парадкамі ў сваім 12-м цэху, і начальства яго проста выжыла з прадпрыемства, прыпісаўшы сыстэматычнае невыкананьне абавязкаў. 29-гадовы рабочы стаў першым зь пяці сяброў Незалежнага прафсаюзу, якіх звольнілі. Разгляд пазову прызначаны на пятніцу, 25 кастрычніка.