Акцыя ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча адбудзецца ў Варшаве. Палітычны вязень асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зьняволеньня за захоўваньне патронаў, як лічыць сам — за тое, што змагаўся з карупцыяй ва ўладзе. Адбывае прысуд у гарадзенскай турме № 1.
Ініцыятар акцыі падтрымкі палітычнага вязьня Вячаслаў Сіўчык спадзяецца, што гэтая акцыя распачне новую хвалю падтрымкі вязьняў сумленьня:
«Напярэдадні саміту ў Вільні менавіта пытаньне беларускіх палітвязьняў мусіць адстойвацца ўсімі беларусамі, у тым ліку прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія зараз жывуць у значна лепшай сытуацыі, чым нашыя калегі, якія ў Беларусі змагаюцца з рэжымам».
Акцыя адбудзецца сёньня а 16-ай гадзіне каля галоўнай брамы Варшаўскага ўнівэрсытэту.