Стрэляніна ў Нэвадзе: 2 чалавекі загінулі

Навучэнец сярэдняй школы ў амэрыканскім штаце Нэвада забіў зь пісталету настаўніка і параніў двух сакурсьнікаў. Пасьля гэтага нападнік сьмяротна параніў сябе.
45 -гадовы настаўнік матэматыкі спрабаваў абараніць навучэнцаў.

Чыноўнікі кажуць, што паліцыя не ўжывала зброю ў часе інцыдэнту ў сярэдняй школе гораду Спаркс.

Інцыдэнты за зброяй у амэрыканскіх школах за апошнія гады пачасьціліся.

У снежні 2012-га 26 чалавек былі забітыя падчас стрэляніны ў пачатковай школе ў Ньютаун, штат Канэктыкут.